Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэтыцыю за выходны 2 студзеня падпісалі больш за 4000 разоў

абноўлена

Архіўнае фота. Навагодняя ялінка ў Горадні
Архіўнае фота. Навагодняя ялінка ў Горадні

На сайце Petitions.by 17 сьнежня зьявілася пэтыцыя з просьбай перанесьці працоўны дзень зь серады 2 студзеня на «любую іншую суботу». На момант публікацыі пэтыцыю падпісалі больш за 4000 разоў.

«У гэтым годзе Мінпрацы прапанавала зрабіць 2 студзеня 2019 году выходным днём. Ён прыпадае на сераду, і калі 2 студзеня зробяць непрацоўным днём, то беларусаў чакае 4 выходныя дні запар — з 30 сьнежня па 2 студзеня», — сьцьвярджаецца ў пэтыцыі.

Пэтыцыю накіруюць у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Паводле пастановы Савету Міністраў ад 15 сьнежня серада 2 студзеня будзе лічыцца працоўным днём.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG