Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі парлямэнт адклаў галасаваньне пра Brexit на студзень


Тэрэза Мэй, 14 сьнежня
Тэрэза Мэй, 14 сьнежня

Парлямэнт Вялікай Брытаніі мае пачаць разгляд урадавага пляну аб выхадзе з Эўразьвязу (Brexit) 7 студзеня, заявіла прэм’ер-міністарка Тэрэза Мэй. Галасаваньне аб гэтым пытаньні адбудзецца на наступным тыдні пасьля пачатку разгляду, заявіла яна 17 сьнежня.

Раней меркавалася, што галасаваньне мае адбыцца да 21 сьнежня, да таго — да 11 сьнежня, але ўрад зноў і зноў пераносіў дату. Але меркаваная дата ўласна Brexit пакуль застаецца ранейшай: 29 сакавіка 2019 году.

Бальшыня чальцоў брытанскага парлямэнту адмаўляецца падтрымаць угоду між Брытаніяй і Эўразьвязам аб стасунках пасьля Brexit: адных (як апазыцыйных лейбарыстаў, так і частку кансэрватараў) не задавальняюць умовы, іншыя выступаюць наогул супраць выхаду з Эўразьвязу і заклікаюць да паўторнага рэфэрэндуму. Эўразьвяз тым часам адмаўляецца ад паўторных перамоваў.

Тэрэза Мэй на мінулым тыдні вытрымала галасаваньне аб даверы ейнаму ўраду — ёй ня прыйдзецца ісьці ў адстаўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG