Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пакараў журналістаў за асьвятленьне дазволенага шэсьця ў Курапаты


Журналістка Вольга Чайчыц, архіўнае фота
Журналістка Вольга Чайчыц, архіўнае фота

Двух незалежных журналістаў, Вольгу Чайчыц і Сяргея Краўчука, аштрафавалі на 980 рублёў (40 базавых велічыняў) кожнага за дзейнасьць ад імя польскага тэлеканалу «Белсат». Пра гэта Чайчыц паведаміла БелаПАН.

14 сьнежня суд Першамайскага раёну Менску разглядае пяць адміністрацыйных спраў супраць журналістаў, якія асьвятлялі дазволены ўладамі традыцыйны мітынг на Дзяды ва ўрочышчы Курапаты 28 кастрычніка.

Журналістаў Вольгу Чайчыц, Сяргея Кавалёва, Любоў Лунёву, Ірыну Арахоўскую і Сяргея Краўчука судзяць паводле артыкула 22.9 (ч. 2) КаАП за незаконны выраб прадукцыі СМІ.

Судзьдзя Сьвятлана Чараповіч аштрафавала Вольгу Чайчыц на 40 базавых велічыняў — 980 рублёў. Такі самы штраф прысудзіла Сяргею Краўчуку судзьдзя Тацяна Ліньнік.

Арахоўская і Кавалёў у судзе не прысутнічалі, іх асудзілі завочна. Пры гэтым судзьдзі не назвалі суму штрафаў. Справа Любові Лунёвай будзе разглядацца а 14 гадзіне.

Для Вольгі Чайчыц гэта ўжо 13-ы суд у гэтым годзе. У мінулым годзе яе штрафавалі дзевяць разоў, агульная сума штрафаў склала некалькі тысяч даляраў. Яна паведаміла, што разам з Краўчуком будзе абскарджваць рашэньне суду, бо ў пратаколах была памылка.

«Раней міліцыя заўсёды пісала ў пратаколе „незаконны выраб прадукцыі СМІ“, а цяпер напісалі „выраб рэпартажу“. Тут ужытая няправільная тэрміналёгія, гэта памылка», — сказала журналістка.

Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» 14 лістапада заклікала міжнародных партнэраў афіцыйнага Менску адрэагаваць на хвалю перасьледу журналістаў у Беларусі. Прадстаўнікі «Рэпартэраў бязь межаў» зьвярнулі ўвагу на тое, што у 2018 годзе беларускім журналістам прысуджаная рэкордная колькасьць штрафаў — каля ста ад пачатку году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG