Пракуратура Францыі расьсьледуе страляніну ў Страсбуры як тэракт, заявіў пракурор краіны Рэмі Эіц. Ён таксама ўдакладніў, што нападнік крычаў «Алах Акбар».
Пошукі падазраванага працягваюцца.
У аўторак увечары ў цэнтры Страсбуры непадалёк ад каляднага кірмашу невядомы адкрыў страляніну. Тры чалавекі загінулі, 13 атрымалі раненьні.
У сьнежні 2016 году ў Бэрліне кіроўца фуры урэзаўся на грузавіку ў натоўп людзей на калядным кірмашы. У выніку загінулі 12 чалавек, 48 былі параненыя.