Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША выступіў за санкцыі супраць «Паўночнага патоку – 2»


Ілюстрацыйнае фота. Трубы, прызначаныя для «Паўночнага патоку – 2»
Ілюстрацыйнае фота. Трубы, прызначаныя для «Паўночнага патоку – 2»

Чальцы Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прынялі ў аўторак рэзалюцыю, у якой зьмяшчаецца заклік да эўрапейскіх сталіц адкінуць праект стварэньня газаправоду «Паўночны паток – 2», празь які расейскі прыродны газ будзе экспартавацца ў Нямеччыну ў абыход Украіны.

У рэзалюцыі гаворыцца пра тое, што «Паўночны паток – 2» ёсьць геапалітычным праектам Расеі, мэта якога не павялічыць энэргетычную бясьпеку Эўропы, а ўбіць клін паміж эўрапейскімі краінамі і рэзка паменшыць значэньне газаправодаў, якія праходзяць праз тэрыторыю Ўкраіны. Амэрыканскія заканадаўцы заяўляюць, што будаўніцтва новага газаправоду супярэчыць задачы дывэрсыфікацыі паставак энэргарэсурсаў, пастаўленай Эўразьвязам, і ня зьменшыць залежнасьць Эўропы ад расейскага прыроднага газу.

Кангрэсмэны заклікаюць эўрапейскія ўрады адмовіцца ад «Паўночнага патоку – 2» і падтрымліваюць увядзеньне санкцый супраць тых, хто мае дачыненьне да гэтага праекту ў рамках «Закону аб процідзеяньня ворагам Амэрыкі пры дапамозе санкцый».

Гэтая рэзалюцыя зьяўляецца дэкляратыўным дакумэнтам, яе ўхваленьне ня цягне за сабой аўтаматычных санкцый. Аднак яна паказвае ўзмацненьне апазыцыі да «Паўночнага патоку – 2» у Кангрэсе. Адміністрацыя Дональда Трампа разглядае варыянты ўвядзеньня санкцый супраць эўрапейскіх кампаній, якія маюць дачыненьне да фінансаваньня і збудаваньня газаправоду. За дзень да гэтага памочнік дзяржсакратара ў пытаньнях энэргетычных рэсурсаў Фрэнсіс Фэнан заявіў, што гэты праект «не адпавядае нашым агульным трансатлянтычным каштоўнасьцям».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG