Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына распавяла, чаму ня хоча дзьвюх выбарчых кампаній у адзін год


Лідзія Ярмошына падчас выбарчай кампаніі 2016 году
Лідзія Ярмошына падчас выбарчай кампаніі 2016 году

Сумяшчэньне прэзыдэнцкай і парлямэнцкай кампаніяў пагражае «моцнымі палітычнымі хваляваньнямі ў дзяржаве». У ідэале розьніца паміж дзьвюма кампаніямі павінна быць каля году, сказала ў размове зь БелаПАН старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына.

Паводле заканадаўства выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў павінны прайсьці не пазьней за 10 верасьня 2020 году, прэзыдэнцкія выбары — не пазьней за 30 жніўня 2020 году.

«Я думаю, што выбары будуць разьяднаныя. Мне так падаецца, хоць мне пра гэта ніхто нічога не казаў», — сказала Ярмошына.

Яна лічыць, што «выбары трэба разарваць па максымуме». Ідэальны прамежак паміж выбарамі — год.

«Мы можам фармальна не разрываць выбарчыя кампаніі, але паўгода палітычных баталіяў падчас выбараў — гэта таксама вельмі вялікае хваляваньне для краіны», — сказала Ярмошына.

Таксам яна заявіла, што «разумныя тэрміны» правядзеньня адной з выбарчых кампаніяў — позьняя восень 2019 году. Цэнтравыбаркам, паводле Ярмошынай, ужо рыхтуецца да правядзеньня прэзыдэнцкай і парлямэнцкай кампаніяў. Пры гэтым Ярмошына адзначыла, што ў праекце бюджэту на 2019 год выдаткі на правядзеньне выбарчых кампаній не прадугледжаны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG