Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчына паведаміла пра бомбу на менскай плошчы Незалежнасьці. Не пацьвердзілася

абноўлена

Дом ураду на плошчы Незалежнасьці, архіўнае фота
Дом ураду на плошчы Незалежнасьці, архіўнае фота

Абноўлена: Міліцыя і сапэры не знайшлі ніякіх небясьпечных прадметаў. Сьледчы камітэт пазьней паведаміў, што знайшлі таго, хто паведаміў пра бомбу: гэта жанчына 1963 году нараджэньня «бяз вызначанага роду заняткаў», якая жыве ў кватэры ў Завадзкім раёне.

Менская міліцыя паведаміла зранку 10 сьнежня пра тэлефонны званок невядомага чалавека, які заявіў аб «замінаваньні пл. Леніна» — верагодна, міліцыя выкарыстоўвае савецкую назву сучаснай плошчы Незалежнасьці.

«На месцы працуюць супрацоўнікі міліцыі, сапэрна-тэхнічная група ўнутраных войскаў. Праводзіцца эвакуацыя людзей», — паведаміла і ГУУС Менгарвыканкаму.

Хоць бомбы не было, жанчына можа трапіць у турму. Сьледчыя распачалі справу паводле арт. 340 КК, за «заведама лжывае паведамленьне пра небясьпеку». За гэта караюць штрафам, арыштам, абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленьнем волі на тэрмін да пяці гадоў. Калі такое было ўчынена паўторна або групай асобаў, або пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры, могуць пасадзіць на тэрмін да 7 гадоў.

На плошчы Незалежнасьці знаходзяцца Дом ураду Беларусі, кіраўніцтва Менгарвыканкаму, карпусы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту, будынкі шэрагу міністэрстваў. Пад плошчай месьціцца станцыя мэтро.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG