З заўтрашняга дня на аўтазаправачных станцыях Беларусі вадзіцелі ўбачаць новыя цэны на паліва, паведамляе прэс-служба канцэрна «Белнафтахім».
Паліва ў 26 раз даражэе на 1 капейку. З 9 сьнежня цана бэнзіну складзе: АІ-92-К5-Эўра −1,43 руб., АІ-95-К5-Эўра — 1,53 руб., АІ-98-К5-Эўра — 1, 74 руб., ДТ — 1,53 руб.
«Белнафтахім» тлумачыць, што цана на нафту, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, за студзень — лістапад 2018 года павялічылася за год у далярным эквіваленце на 32 працэнты, у рублёвым — на 39 працэнтаў.
Што важна ведаць пра цэны на паліва ў Беларусі
- Летась «Белнафтахім» зьмяніў падыход да цэнаў на нафтапрадукты — яны будуць паступова ўраўноўвацца з расейскім рынкам. У 2018 годзе паліва ў Беларусі даражэла 27 разоў, дызэльнае паліва таньнела двойчы. Гэта рэкорднае па пэрыядычнасьці павышэньне за апошнія 10 гадоў.
- У 2013–2017 гадах ніводзін від паліва ў Беларусі не таньнеў.