Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У італьянскім начным клюбе адбылася цісканіна: 6 загінулых, больш за 100 пацярпелых


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Цісканіну мог справакаваць сьлезацечны газ, 10 чалавек у цяжкім стане, паведамляюць мэдыкі.

Падчас канцэрту рэпэра Сфэра Эбаста ў італьянскім начным клюбе ў правінцыі Анкона пачалася цісканіна, у выніку якой загінулі шэсьць чалавек, больш за 100 чалавек пацярпелі. Пра гэта паведамляе італьянскае выданьне "Corriere della Sera".

Паводле папярэдніх зьвестак, паніку ў клюбе справакавала тое, што нехта распыліў пярцовы балёнчык. Людзі спрабавалі выбрацца з памяшканьня, у выніку пачалася цісканіна.

Паведамляецца, што аварыйныя выхады з памяшканьня былі зачыненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG