Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея часткова разблякавала ўкраінскія парты Азоўскага мора


Порт Марыюпаль на Азоўскім моры
Порт Марыюпаль на Азоўскім моры

Расея часткова разблякавала ўкраінскія парты на Азоўскім моры. Пра гэта паведаміў міністар інфраструктуры Украіны Ўладзімір Амялян.

Паводле яго слоў, назіраецца рух суднаў праз Керчанскую пратоку ў напрамку ўкраінскіх партоў Бярдзянск і Марыюпаль. Судны спыняюцца расейскім бокам і аглядаюцца, як і раней, паведаміў украінскі міністар. Ён таксама дадаў, што ўваходу ў Азоўскае мора чакаюць 17 караблёў, выхаду ў Чорнае мора — адзін карабель. Яшчэ дзевяць суднаў стаяць каля прычалаў ў партах.

Разблякаваньне ўкраінскіх партоў стала магчымым, у тым ліку, дзякуючы «жорсткай і адназначнай міжнароднай рэакцыі» на дзеяньні Расеі, падкрэсьліў Амялян і выказаў надзею, што ў бліжэйшыя дні ўкраінскія парты будуць разблякаваныя цалкам, а наступным крокам стане вызваленьне арыштаваных расейскімі ўладамі ўкраінскіх маракоў.

Раней прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што Кіеў рыхтуе пазоў у Міжнародны суд ААН з патрабаваньнем прызнаць адказнасьць Расеі за акт агрэсіі ў Керчанскай пратоцы. Для вяртаньня ўкраінскіх маракоў і прызнаньня расейскай агрэсіі неабходна «аб’яднаць намаганьні ўсяго сьвету», адзначыў Парашэнка.

Што трэба ведаць пра канфлікт Украіны і Расеі ў Азоўскім моры

Расея 25 лістапада заблякавала выхад украінскіх караблёў, якія плылі да Марыюпалю праз Керчанскі праліў, каб трапіць у Азоўскае мора. Тры ўкраінскія караблі і больш за 20 украінскіх маракоў захопленыя расейскімі вайскоўцамі.

  • Раніцай 25 лістапада расейскі сухагруз перагарадзіў Керчанскую пратоку перад трыма ўкраінскімі суднамі, якія ажыцьцяўлялі плянавы пераход з порту Адэсы ў порт Марыюпаль Азоўскага мора. Пазьней расейскі пагранічны карабель пратараніў буксір Вайскова-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны.
  • Расейскія вайсковыя караблі з дапамогай авіяцыі і спэцназу атакавалі і захапілі пашкоджаны ўкраінскі буксір і два малыя браняваныя артылерыйскія катэры. Шэсьць украінскіх маракоў былі параненыя, двое зь іх у цяжкім стане.
  • Паводле Расеі, украінскія караблі спрабавалі прайсьці празь Керчанскую пратоку незаконна. Украіна адкідае гэтае абвінавачваньне, спасылаючыся на міжнародныя і міжурадавыя пагадненьні.
  • Ці праўда, што ўкраінскія караблі парушылі расейскую мяжу ў Азоўскім моры?
  • Ва Ўкраіне абʼявілі ваеннае становішча з 28 лістапада да 27 сьнежня. Узброеныя сілы Ўкраіны прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасьць.
    Дзе ва Ўкраіне ўвялі ваеннае становішча
    Дзе ва Ўкраіне ўвялі ваеннае становішча
  • Канфлікт у Азоўскім моры паміж Украінай і РФ узьнік пасьля ўвядзеньня ў эксплюатацыю моста ў анэксаваны Крым. Украіна заяўляе, што Расея на падставе праверак затрымлівае дзясяткі суднаў, якія ідуць ва ўкраінскія азоўскія парты. Паводле Масквы, праверкі ўкраінскіх суднаў законныя.
  • Рада Бясьпекі ААН склікала 26 лістапада экстранае паседжаньне ў сувязі з рэзкім абвастрэньнем сытуацыі ў Керчанскім праліве, шэраг эўрапейскіх краінаў асудзілі дзеяньні Расеі ў Азоўскім моры.
  • Суд Сімферопаля на два месяцы арыштаваў 24 украінскіх маракоў, захопленых расейскімі сілавікамі. Украінская пракуратура прызнала іх ваеннапалоннымі.
  • Украіна на час дзеяньня ваеннага становiшча забараніла ўезд у краіну мужчынам –​ грамадзянам Расеі ва ўзросьце ад 16 да 60 гадоў.
  • У верасьні 2019 году адбыўся абмен палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай, падчас якога захопленыя маракі вярнуліся ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG