Урад прапанаваў Аляксандру Лукашэнку ўзмацніць ролю дзяржавы як уласьніка ў кіраваньні прадпрыемствамі. Пры гэтым прадукцыйнасьць працы на прадпрыемствах зь дзяржаўнай уласнасьцю ніжэйшая, чым на прыватных, заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас, піша БелаПАН.
Што сказаў Румас?
- У кіраваньні акцыянэрнымі таварыствамі з пераважнай доляй дзяржавы «ёсьць добрыя прыклады», калі саветы дырэктараў «эфэктыўна рэалізуюць функцыі ўласьніка». Але ёсьць прыклады, калі такія органы працуюць фармальна. Вынікі працы такіх прадпрыемстваў «пакідаюць жадаць лепшага».
- У сярэднім прадукцыйнасьць працы на прадпрыемствах з дзяржаўнай уласнасьцю ніжэй, чым на прыватных прадпрыемствах ці прадпрыемстваў з улікам замежнага капіталу.
- Урад прапанаваў Лукашэнку ўзмацніць ролю дзяржавы ў кіраваньні акрэсьленых вышэй прадпрыемстваў праз назіральныя саветы і саветы дырэктараў.
- Да канца году з гэтай нагоду сумесна з Лукашэнкам пройдзе паседжаньне, дзе абмяркуюць прызначэньні «вышэйшых службовых асоб прадстаўнікамі дзяржавы на самых буйных сыстэмных прадпрыемствах Беларусі».