Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ўнёс у Вярхоўную Раду праект закона аб спыненьні дзеяньня Дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і партнэрстве паміж Украінай і Расеяй.
Як гаворыцца ў паведамленьні на сайце парлямэнту, праект закону ўнесены ў парлямэнт 3 сьнежня як неадкладны. Тэкст праекта пакуль не апублікаваны.
Дамова аб дружбе паміж Украінай і Расеяй была падпісаная ў 1997 годзе. Ён, сярод іншага, прадугледжвае, што бакі «паважаюць тэрытарыяльную цэласнасьць адзін аднаго і пацьвярджаюць непарушнасьць існуючых паміж імі межаў», а таксама «будуюць адносіны адзін з адным на аснове прынцыпаў узаемнай павагі сувэрэннай роўнасьці, непахіснасьці межаў, мірнага ўрэгуляваньня спрэчак, непрымяненьня сілы або пагрозы сілай».
Дакумэнт быў заключаны на тэрмін у дзесяць гадоў — у 2008 годзе яго дзеяньне было аўтаматычна прадоўжана.
Каб спыніць дзеяньне дамовы, Украіна афіцыйна мае паведаміць Расеі не пазьней чым за шэсьць месяцаў да заканчэньня чарговага дзесяцігадовага пэрыяду — гэта значыць да кастрычніка 2018 года. МЗС Украіны зрабіў гэта ў верасьні.