Міністры замежных спраў краін «Вялікай сямёркі» асудзілі захоп Расеяй ўкраінскіх ваенных караблёў і маракоў у Чорным моры каля берагоў анэксаванага Крыму. У заяве кіраўнікоў МЗС Канады, Францыі, ЗША, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Японіі і Італіі падкрэсьліваецца, што для выкарыстаньня «вайсковай сілы» Расеяй супраць украінскіх караблёў няма апраўданьняў.
Міністры заклікалі да стрыманасьці і да прадухіленьня эскаляцыі напружаньня. Яны таксама заклікалі Расею вызваліць арыштаваных маракоў і забясьпечыць свабоду суднаходзтва ў Керчанскай пратоцы.
Таксама ў заяве падкрэсьліваецца, што краіны «Вялікай сямёркі» ніколі не прызнаюць анэксію Крыму Расеяй.
Праз канфлікт у Чорным моры была адмененая сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Расеі Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна, якая плянавалася ў Аргентыне 1 сьнежня.