Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партрэт Пуціна для невідушчых на форуме пра інваліднасьць у Менску. ФАТАФАКТ


Партрэт Пуціна на выставе «Унівэрсальнае асяродзьдзе» ў Менску
Партрэт Пуціна на выставе «Унівэрсальнае асяродзьдзе» ў Менску

У Менску праходзіць форум «Унівэрсальнае асяродзьдзе», галоўная мэта якога — зрабіць сьвет больш даступным. На ім можна атрымаць кансультацыю ад арганізацый, якія працуюць з тэмай інваліднасьці, пазнаёміцца з апошнімі тэхнічнымі сродкамі і дакрануцца да партрэта Пуціна.

Расейская кампанія «Тифлоцентр „Вертикаль“» займаецца вырабам тавараў для людзей з рознымі формамі інваліднасьці. У тым ліку партрэтаў вядомых асобаў для невідушчых. На форум у Менск яны прывезьлі партрэт расейскага кіраўніка Ўладзіміра Пуціна.

«Мы проста схапілі першы партрэт, які трапіўся пад руку, — прызналіся супрацоўнікі кампаніі. — У нас іх вельмі шмат — каго невідушчыя людзі замовяць, таго і робім».

Расейскі сьцяг з аўтографам Пуціна
Расейскі сьцяг з аўтографам Пуціна

На стэндзе кампаніі «Орто-Космос» выстаўлены расейскі сьцяг, які ў 2012 годзе падпісаў Пуцін. Свой учынак кампанія тлумачыць проста: «Мы расейская кампанія, таму і на нашым стэндзе расейскі сьцяг».

Форум будзе працаваць з 29 лістапада па 1 сьнежня ў выставачным павільёне на праспэкце Пераможцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG