У горадзе Чжанцзякоў на паўночным усходзе Кітаю ў выніку выбуху і пажару паблізу хімічнага заводу загінулі 22 чалавекі, яшчэ столькі ж параненыя, паведамляюць мясцовыя ўлады.
Агнём зьнішчана 50 аўтамабіляў — грузавых і легкавых.
Прычына выбуху пакуль ня высьветленая.
Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, разьмешчаны побач зь месцам здарэньня хімічны завод, уладальнікам якога зьяўляецца дзяржаўнае прадпрыемства, спыніў працу. Яго прадстаўнік пацьвердзіў, што выбух адбыўся не на самім заводзе.
У 2015 годзе ў выніку выбуху ў прамысловай зоне гораду Цяньцзінь ў Кітаі загінулі 165 чалавек.