Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Справа БелТА»: спынены крымінальны перасьлед рэдактара сайту газэты «Беларусы і рынак»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Крымінальны перасьлед рэдактара сайту тыднёвіка «Беларусы и рынак» Аляксея Жукава спынены, паведамляе БелаПАН. Разам зь іншымі журналістамі яго абвінавачвалі ў несанкцыянаваным доступе да кампутарнай інфармацыі дзяржаўнай агенцыі БелТА.

Паводле Аляксея Жукава, такое рашэньне прынятае пасьля задавальненьня яго хадайніцтва аб спыненьні крымінальнай справы на падставе артыкулу 86 Крымінальнага кодэксу Беларусі (вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці з прыцягненьнем асобы да адміністрацыйнай адказнасьці).

Да гэтага Жукаў аплаціў штраф у памеры 30 базавых велічынь (735 рублёў) — максымальную суму, прадугледжаную арт. 86 КК для пераводу крымінальнай адказнасьці ў адміністратыўную.

26 лістапада паводле такіх жа абставінаў спынілі крымінальны перасьлед журналісткі БелаПАН Тацяны Каравянковай і рэдактара Tut.by Ульяны Бабаед.​

22 лістапада стала вядома пра спыненьне крымінальнага перасьледу карэспандэнта Deutsche Welle ў Беларусі Паўлюка Быкоўскага і галоўнага рэдактара Realt.by Уладзіслава Кулецкага.

Сярод абвінавачаных у «справе БелТА» застаюцца:

  • 8 журналістаў Tut.by, уключна з галоўнай рэдактаркай Марынай Золатавай;
  • галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына.

«Справа БелТА». Што важна ведаць

  • У жніўні 2018 году Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі — платнай падпіскі БелТА (ч. 2 арт. 349 КК).
  • 7–9 жніўня затрымалі 18 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту. Пазьней сьледчы камітэт паведаміў, што ў справе 15 фігурантаў. Таксама прайшлі ператрусы ў офісах парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній.​
  • Да канца лістапада крымінальныя справы супраць 14 абвінавачаных спынілі, бо яны сплацілі шкоду і штраф. Сумы, выплачаныя былымі фігурантамі «справы БелТА», вагаліся ад 3 да 17 тысяч рублёў.
  • Галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву 4 сакавіка аштрафавалі агулам на 13 650 рублёў.
  • Беларуская журналісцкая супольнасьць, міжнародныя арганізацыі і ўрады заходніх краін асудзілі затрыманьні журналістаў, ператрусы ў рэдакцыях і прысуд Золатавай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG