Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 сьнежня ДАІ пачне штрафаваць за летнія шыны. А пакуль дае парады, як езьдзіць зімой


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Жыцьцё даражэйшае за шыны», — такі назоў мае прафіляктычная акцыя Дзяржаўтаінспэкцыі Беларусі, якая пачалася 26 лістапада.

Акцыя скіраваная на папярэджаньне і прафіляктыку дарожна-транспартных здарэньняў і прапаганду выкарыстаньня ў аўтамабілях зімніх шынаў.

Ад 1 сьнежня кіроўцы, якія не «пераабулі» свае аўтамабілі на зіму, будуць штрафавацца ў памеры 0,5 базавай велічыні (1 базавая — 24,5 рубля), а ў выпадку паўторнага парушэньня — ад 2 да 5 базавых велічыняў. Пра гэта расказаў супрацоўнік ДАІ Беларусі Станіслаў Салавей.

Разам з гэтым інспэктар даў некалькі парадаў аўтааматарам, якія карыстаюцца асабістым транспартам у зімовы пэрыяд.

  1. «Накідваць» на траціну больш часу на паездку ў параўнаньні зь летнім графікам.
  2. Прыкладна ўдвая павялічыць дыстанцыю ад аўтамабіля, які рухаецца наперадзе.
  3. Ставіць якасныя шыны ня толькі на пярэднюю вось, а і на заднюю — інакш пры рэзкім тармажэньні машыну можа занесьці.
  4. Не чакаць наступленьня зімы, каб «пераабуцца». Памяняць летнія шыны на зімнія можна ўжо пры тэмпэратуры +8 градусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG