Беларусь заняла першае месца на штогадовым конкурсе нацыянальных строяў, які прайшоў у Пэкіне, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.
Фота з конкурсу разьмясьціў у сваім Твітэры пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.
Другое месца прысуджана прадстаўнікам Малайзіі, трэцяе — Расеі. Беларусы прадэманстравалі нацыянальныя традыцыі, танцавальнае мастацтва і артыстычнае майстэрства, чым заваявалі любоў гледачоў і высокія ацэнкі журы.
Конкурс праводзіўся ў Кітаі ў восьмы раз. Летась на аналягічным спаборы беларусы сталі другімі.