Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насупраць Гістарычнай майстэрні раскапалі мацэвы


На вуліцы Сухой у Менску, насупраць Гістарычнай майстэрні, камунальныя службы закранулі ўскраек старых габрэйскіх могілак і раскапалі мацэвы — надмагільныя камяні.

Экскурсавод, менскі краязнаўца Павал Дзюсекаў паведаміў, што насупраць будынку Гістарычнай майстэрні на вуліцы Сухой у Менску камунальныя службы раскапалі камунікацыі.

Кіраўнік праекту «Габрэйскае аблічча Беларусі» Аляксандар Фурс пабываў у нядзелю на месцы раскопак. На яго думку, раскапаныя камяні могуць быць мацэвамі.

«Магчыма, гэта капалі рабочыя цепласетак альбо камунальныя службы. Ніякіх шыльдаў, хто і што капае, няма. Адзін надмагільны пастамэнт дакладна бачны. Вялікія камяні — гэта хутчэй за ўсё таксама будуць мацэвы, тым больш, прастакутныя камяні, але іх трэба пераварочваць. Трэба будзе ў панядзелак звязацца з тымі, хто капае, і папрасіць іх вельмі ашчадна перавярнуць камяні, прасеяць зямлю», — кажа Аляксандар Фурс.

Ён ужо спрабаваў зьвязацца з дырэктарам Музэя гісторыі і культуры габрэяў Вадзімам Акапянам. Звычайна, калі знаходзяць мацэвы (як было нядаўна насупраць будынку БДУ), іх звозяць да Мэмарыялу ахвяраў гета на Сухую, паведаміў спадар Фурс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG