Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Моладзь БНФ» і «Задзіночаньне беларускіх студэнтаў» аб'явілі кампанію супраць БРСМ


Сябры «Моладзі БНФ» на акцыі супраць дзедаўшчыны 16 кастрычніка 2018 году
Сябры «Моладзі БНФ» на акцыі супраць дзедаўшчыны 16 кастрычніка 2018 году

Моладзевае крыло Партыі БНФ «Моладзь БНФ» і ініцыятыва «Задзіночаньне беларускіх студэнтаў» пачынаюць кампанію «Свабодны выбар», якая скіраваная супраць манаполіі БРСМ у сфэры моладзевай палітыкі.

Кампанія, паведамляе БелаПАН, зьвязана са зьяўленьнем у мэдыя вялікай колькасьці нэгатыўных навінаў пра БРСМ, у прыватнасьці пра тое, што студэнтаў ня толькі прымушаюць уступаць у саюз і плаціць унёскі, але і неафіцыйна забараняюць выхад зь яго пад пагрозай адлічэньня з ВНУ.

Сярод праблем, якія пацьвярджаюць манаполію БРСМ, арганізатары кампаніі «Свабодны выбар» называюць: дзяржаўныя датацыі на карысьць саюзу; непразрыстасьць яго дзейнасьці (цэнтралізаванае кіраваньне, адсутнасьць фінансавай справаздачнасьці ў адкрытым доступе); факты прымусовага ўступленьня; манапалізацыю ўнівэрсытэцкіх органаў самакіраваньня і моладзевых парлямэнтаў.

«Гэтыя і многія іншыя факты паказваюць, што БРСМ сёньня зьяўляецца не арганізацыяй, якая прадстаўляе і абараняе інтарэсы моладзі, а звычайным рупарам дзяржаўнай прапаганды зь велізарным адміністрацыйным рэсурсам, які існуе на бюджэтныя грошы», — лічаць ініцыятары кампаніі.

На думку моладзевых арганізацый, цяперашні БРСМ павінен быць пазбаўлены манаполіі ў моладзевай сфэры. Замест гэтага неабходна правесьці глябальную рэформу моладзевай палітыкі, накіраваную на разьвіцьцё моладзевай няўрадавых арганізацый.

Студэнтка паспрабавала выйсьці з БРСМ
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:39 0:00

Неадʼемнай часткай моладзевай палітыкі ініцыятары кампаніі называюць моладзевы парлямэнтарызм і студэнцкае самакіраваньне.

«Цяпер большасьць гэтых структур штучна створаныя і працуюць чыста дэкаратыўна: у моладзевых парлямэнтах няма дыялёгу, а цяперашнія органы студэнцкага самакіраваньня не зьяўляюцца рэпрэзэнтатыўнымі і не адпавядаюць нормам Балёнскага працэсу», — гаворыцца ў паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG