Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны суд Украіны ўхваліў курс на сяброўства ў NATO і Эўразьвяз


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Канстытуцыйны суд Украіны ўхваліў замацаваньне ў Канстытуцыі краіны курсу на сяброўства ў Паўночнаатлянтычным альянсе і ў Эўразьвязе.

Дэпутаты ўкраінскага парлямэнту накіравалі прэзыдэнцкі законапраект у Канстытуцыйны суд 20 верасьня.

Акрамя замацаваньня ў Асноўным законе імкненьня Ўкраіны да сяброўства ў NATO і Эўразьвязе, у законапраекце гаварылася таксама аб неабходнасьці выключыць з Канстытуцыі яшчэ адно палажэньне. Яно прадугледжвае выкарыстаньне вайсковых баз на тэрыторыі Ўкраіны для часовага знаходжаньня замежных вайсковых фармаваньняў на ўмовах арэнды ў адпаведнасьці з міжнароднымі дамовамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG