Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэйм Літвы прызнаў камандзіра антысавецкіх партызанаў кіраўніком Літоўскай дзяржавы


У кастрычніку 2018 у Вільні былі перапахаваныя знойдзеныя парэшткі Раманаўскаса-Ванагаса
У кастрычніку 2018 у Вільні былі перапахаваныя знойдзеныя парэшткі Раманаўскаса-Ванагаса

Пакараны ў СССР ў 1957 году камандзір літоўскіх партызанаў Адалфас Раманаўскас-Ванагас прызнаны ў Літве фактычным кіраўніком Літоўскай дзяржавы, якая змагалася з савецкай уладай. Адпаведнае рашэнне Сэйм Літвы прыняў 20 лістапада.

Адалфас Раманаўскас-Ванагас пасьля Другой сусьветнай вайны ўзначальваў партызанаў Дзукіі (гістарычнага рэгіёну на поўдні і паўднёвым усходзе Літвы). У 1949 годзе ён разам зь іншымі партызанскімі камандзірамі падпісаў дэклярацыю Руху барацьбы за свабоду Літвы. У тым самым годзе літоўскія партызаны прызначылі яго намесьнікам старшыні прэзыдыюма руху і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Літвы.

Старшынём прэзыдыюма Руху барацьбы за свабоду Літвы ў той час быў Ёнас Жамайціс-Вітаўтас, аднак у лістападзе 1954 яго забілі ў Бутырскай турме Масквы.

З 1952 году Адалфас Раманаўскас-Ванагас хаваўся ад савецкіх уладаў, але ў 1956 быў арыштаваны. Пасьля жорсткіх катаваньняў у 1957 годзе яго пакаралі сьмерцю.

Летась літоўская пісьменьніца і журналістка Рута Ванагайце выклікала скандал у Літве, калі ў тэлевізійным інтэрвію расказала, што знайшла ў архівах КГБ інфармацыю пра тое, што Раманаўскас-Ванагас быў агентам савецкіх спэцслужбаў, а таксама, паводле зьвестак дырэктара Цэнтру Візэнталя Эфраіма Зурафа, удзельнічаў у забойствах габрэяў. Потым Рута Ванагайце публічна выбачылася за гэтыя словы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG