Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Створаны новы Нобэлеўскі камітэт па літаратуры


Пра гэта паведамляецца на сайце Швэдзкай акадэміі. Акадэмія пасьля кансультацыяў з Нобэлеўскім фондам стварыла новы камітэт для прысуджэньня прэміяў па літаратуры ў 2019 і 2020 гадах. У склад камітэту ўвайшлі 5 чальцоў акадэміі і 5 зьнешніх экспэртаў.

Акадэмію у камітэце будуць прадстаўляць пісьменьнік Пэр Вэстбэрг (старшыня), гісторык і крытык Хорас Энгдаль, паэтка і драматург Крыстына Люгн, пісьменьнік Андэрс Ульсан і філёляг Еспэр Свэнбру. У камітэт таксама увайшлі Мікаэля Блюмквіст, Рэбэка Чэрдэ, Крыстафэр Леандур, Генрык Пэтэрсан і Гун-Брыт Сундстрэм.

Сёлета Нобэлеўская прэмія па літаратуры не ўручалася. Ляўрэат за 2018 год будзе вызначаны ў наступным годзе. Прычынай пераносу стаў скандал вакол Нобэлеўскага камітэту.

Францускі фатограф Жан-Клёд Арно, муж Катарыны Фростэнсан, якая ўваходзіла ў Нобэлеўскі камітэт, быў абвінавачаны ў двух згвалтаваньнях у 2011 годзе, 18 жанчын абвінавацілі яго ў дамаганьнях. Пазьней стала вядома, што фатограф раскрываў імёны будучых ляўрэатаў пабочным асобам.

У пачатку кастрычніка 2018 году суд Стакгольму прыгаварыў Арно да 2 гадоў турмы і штрафу ў 11 тысячаў эўра. Паэтку Фростэнсан, якая ўваходзіла ў Нобэлеўскі камітэт з 1992 году, ня сталі выключаць з камітэту. Пасьля гэтага на знак пратэсту са Швэдзкай акадэміі выйшлі шасьцёра чальцоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG