Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія байцы зьвярнуліся ў міжнародны суд супраць прыватных вайсковых кампаній


Вайскоўцы расейскай «ПВК Вагнера» ў Сырыі
Вайскоўцы расейскай «ПВК Вагнера» ў Сырыі

Байцы расейскіх прыватных вайсковых кампаній (ПВК) і вэтэраны ўзброеных сіл і баявых дзеяньняў зьвярнуліся ў Міжнародны крымінальны суд з патрабаваньнем пачаць расьсьледаваньне супраць арганізатараў ПВК і тых, хто ім дапамагае. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў старшыня камітэта Агульнарасейскага афіцэрскага сходу Яўгеній Шабаеў.

Зварот да пракурора Міжнароднага крымінальнага суду Фату Бэнсуда падтрымалі 357 дэлегатаў з 52 рэгіёнаў Расеі, якія прадстаўляюць 18 агульнарасейскіх і міжрэгіянальных грамадзкіх арганізацый. Сам тэкст абмяркоўвалі на агульнарасейскім афіцэрскім сходзе, які прайшоў у нядзелю і называлася «ПВК. Згуба арміі — #НасТутНет». Як вынікае з дакумэнта, паводле дадзеных вэтэранскіх арганізацый, сотні людзей загінулі, ваюючы ў складзе ПВК.

За апошнія тры гады ў расейскія вэтэранскія арганізацыі паступілі тысячы скаргаў грамадзян Расеі, якія прайшлі службу ў ПВК. Савет Фэдэрацыі Расеі адмаўляе існаваньне расейскіх ПВК, але непасрэдныя ўдзельнікі гэтых фармаваньняў сведчаць пра іншае.

Вэтэраны расейскіх ПВК і сваякі загінулых наймітаў паведамляюць пра іх удзел у канфліктах у Данбасе, у Сырыі, Лібіі, Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, Габоне, Паўночным і Паўднёвым Судане, Емэне і іншых краінах Азіі і Афрыкі. Пры гэтым расейцы ваююць за мяжой у статусе «добраахвотнікаў» і без афіцыйнага прызнаньня з боку расейскай дзяржавы.

Па словах Яўгенія Шабаева, у ліпені 2018 году байцы ЧВК зьвярталіся ў Адміністрацыю прэзыдэнта Расеі з прапановай легалізаваць ЧВК, але атрымалі адказ з Мінабароны, у якім арганізацыю і дзейнасьць прыватных ваенных кампаній у Расеі назвалі антыканстытуцыйнымі.

Як вынікае са звароту ў суд, вэтэраны расейскіх узброеных сіл лічаць, што «удзельнікаў ПВК пазбаўляюць прававога статусу наўмысна, з-за чаго яны не толькі не атрымліваюць належнай вэтэранам рэабілітацыйнай і эканамічнай падтрымкі з боку дзяржавы, але і прасьледуюцца паводле закону пра найміцтва.

Вэтэраны ваенных канфліктаў таксама пішуць, што расейскія ПВК і афіліяваныя зь імі кампаніі «заключаюць пагадненьні аб золата- і нафтаздабычы на міжнародным узроўні і атрымліваюць канцэсіі ў выніку афіцыйных міжурадавых перамоваў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG