Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашыньян будзе патрабаваць тлумачэньні ад Лукашэнкі. За што?

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка і Нікол Пашыньян, травень 2018
Аляксандар Лукашэнка і Нікол Пашыньян, травень 2018

Выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра Армэніі Нікол Пашыньян будзе патрабаваць тлумачэньняў ад кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі праз абмеркаваньне з Азэрбайджанам, якая склалася ў АДКБ, піша News.am.

Чаму? Азэрбайджан ня ўваходзіць у Арганізацыю дамовы калектыўнай бясьпекі.

Што адбылося?

12 лістапада, прымаючы пасла Азэрбайджану ў Беларусі Лаціфа Гандзілава, Лукашэнка паведаміў, што на пасаду генэральнага сакратара АДКБ Менск мае тры кандыдатуры, а таксама заявіў:

«Нікол Пашыньян павінен ва ўрадзе проста разабрацца з сытуацыяй. Армэнія ўзначальвае ЭАЭС і АДКБ, вельмі вялікая нагрузка на краіну, якая знаходзіцца на пераходным пэрыядзе. Ці справіцца Армэнія?»

Што сказаў Пашыньян?

«Гэта прыкладна тое ж самае, каб я напрыклад запрасіў нейкага замежнага амбасадара краіны, якая не зьяўляецца ўдзельніцай АДКБ і расказаў яму пра паседжаньне ў фармаце зачыненых дзьвярэй. Я зьдзіўлены тым, што чалавек, які займае статус кіраўніка дзяржавы на працягу 30 гадоў, мог дазволіць сабе падобны крок», —заявіў Пашыньян.

Прэс-сакратар МЗС Армэніі Анна Нагдалян назвала заяву Лукашэнкі «некарэктнай».

МЗС Беларусі заяву Пашыньяна «вулічнай дэмакратыяй»

У вялікай палітыцы трэба кіравацца не правіламі «вулічнай дэмакратыі», а «прынятымі нормамі этыкету». Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз камэнтуючы выказваньне Пашыньяна, піша Tut.by.

«Відаць выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Армэніі ўявіў сябе міжнародным пракурорам, упаўнаважаным караць ці мілаваць», – адзначыў Глаз.

Раней Лукашэнка пужаў чыноўнікаў і дэпутатаў армянскімі пратэстамі: маўляў, «па адным нас пераб’юць». Ён не віншаваў Пашыньяна з выбраньнем прэм’ерам, хоць віншаваў з тым самым Дзьмітрыя Мядзьведзева, таксама не віншаваў Пашыняна з Днём Перамогі. Тым часам Пашынян казаў, што турбуецца збліжэньнем Беларусі і Азэрбайджану.

Беларусь, якая знаходзіцца ў адным вайскова-палітычным блоку з Армэніяй, сёлета прадала Азэрбайджану рэактыўныя сыстэмы залпавага агню «Палянэз», далёкасьць якіх складае 300 кілямэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG