Кабінэт міністраў Вялікабрытаніі ўхваліў праект пагадненьня аб выхадзе краіны з Эўразьвязу. Пра гэта на брыфінгу пасьля пасяджэньня кабінэту міністраў заявіла прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй. Спэцыяльнае пасяджэньне працягвалася пяць гадзін.
Паводле Мэй, дасягнутае на пасяджэньні пагадненьне найлепшым чынам адпавядае нацыянальным інтарэсам каралеўства. У чацьвер, 15 лістапада, прэм’ер-міністарка выступіць з заявай у парлямэнце.
Паводле інфармацыі Бі-бі-сі, прыхільнікі жорсткага Брэксіту могуць зьвярнуцца да Кансэрватыўнай партыі з ініцыятывай вотуму недаверу Мэй.