Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія школьнікі ладзяць выклік «Путин — вор». ВІДЭА


Гэта пачалося пасьля навіны з Краснаярскага краю, дзе настаўніца насварылася на дзесяціклясьнікаў за фразу «Путин — вор» на дошцы.

Як паведамляе расейскае выданьне «Сноб», у сацыяльнай сетцы «Ўкантакце» гэта пачалося з фатаграфіі са школы нумар чатыры Гусінаазёрску ў Бураціі.

У камэнтарах выклік прынялі вучні з Краснаярску, Ніжняга Ноўгараду, Краснадару. Краснаярскі школьнік, напрыклад, вырашыў пажартаваць, напісаўшы «Путин — вор» у задачы па фізыцы.

У аўторак, 13 лістапада, у пасёлку Таёжны Краснаярскага краю настаўніца гісторыі і грамадазнаўства школы № 20 Еўдакія Кавалёва насварылася на дзесяціклясьнікаў за тое, што адзін з іх напісаў на дошцы фразу «Путин вор». Сярод іншага, яна палохала вучняў расстрэлам і пагражала ім прыездам «целаахоўнікаў Пуціна» з Масквы.

Відэазапіс размовы жанчыны з вучнямі і фатаграфія дошкі з надпісам днём у аўторак былі апублікаваныя ў закрытай суполцы щ сацыяльнай сетцы «Ўкантакце», а потым — у адкрытым доступе на партале YouTube.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG