Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія спрашчае доступ да зброі, бо «гэта частка італьянскай культуры»


Лідэр італьянска-амэрыканскай мафіі Дон Віта Карлеонэ, з фільму "Хросны бацька".
Лідэр італьянска-амэрыканскай мафіі Дон Віта Карлеонэ, з фільму "Хросны бацька".

Італьянскі сэнат прыняў так званы дэкрэт бясьпекі, які прадугледжвае лібэралізацыю доступу да агнястрэльнай зброі ў краіне. Паводле віцэ-прэм’ера Матэа Сальвіні, «зброя зьяўляецца часткай італьянскай культуры».

Новы закон значна спрашчае працэс атрыманьня дазволу на зброю, а таксама пашырае паўнамоцтвы стралковых клюбаў і сьпіс кампаній, якія маюць права прадаваць зброю і боепрыпасы. Дзякуючы новаўвядзеньням, італьянцам прасьцей будзе здабыць паўатаматачыную зброю, якая дагэтуль была амаль недаступнай да грамадзянскіх асобаў.

Паводле інстытуту дасьледаваньня грамадзкай думкі Censis, ажно 39% італьянцаў выказваецца за лібэралізацыю да доступу да зброі. Яшчэ два гады таму такіх асобаў было 25%.

Папулісцкі Рух пяці зорак і радыкальна-нацыяналістычная Ліга матывуюць гэтае рашэньне ўзростам злачыннасьці пасьля хвалі іміграцыі з Афрыкі і Блізкага Ўсходу. Але паводле дадзеных самога ўраду, у 2018 годзе ва ўсёй Італіі было зарэгістравана на 10% менш злачынстваў, чым у папярэднім годзе. Колькасьць забойстваў за апошнія гады зьменшылася на 48%, на 38% упала колькасьць узброеных рабункаў.

Статыстыка таксама сьведчыць аб тым, што за актыўнасьць на Апэнінскай паўпывысьпе адказваюць гадамі тыя самыя злачынныя групы, на чале з такімі, як Camorra i’Ndrangheta. Больш за 30% усіх злачынстваў у краіне адказваюць чатыры вялікія гарады: Мілян, Рым, Турын і Нэапаль, дзе мафійныя ўплывы заўсёды былі моцнымі і дзе канцэнтравалася іх дзейнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG