Прызначаная сёньня на пасаду першай намесьніцы міністра культуры Натальля Карчэўская працавала старшым прарэктарам, дэканам факультэту традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў, які з адзнакай скончыла сама.
Кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, аўтарка манаграфій па гісторыі і тэорыі сучаснага танца, а таксама больш як 80 навуковых і вучэбна-мэтадычных работ.
З 10 гадоў займаецца харэаграфіяй, танцавала ў ансамблі «Чараўніцы», у Моладзевым тэатры эстрады. Пастаноўшчыца многіх харэаграфічных твораў, аўтарка харэаграфіі ў спэктаклях Купалаўскага тэатру («Дзьве душы», «Местачковае кабарэ» і «Лістапад. Андэрсэн»),
Тэатру беларускай драматургіі, Моладзевага тэатру.
У Натальлі Карчэўскай беларускамоўная сям’я: муж Канстанцін Міхаленка — вядучы актор Беларускага дзяржаўнага моладзевага тэатру, старэйшы сын Аляксей — студэнт Беларускай акадэміі музыкі, грае на альце. Малодшаму Фёдару 12 гадоў.