Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнік Эўравізіі ад Беларусі Дзьмітры Калдун выступіць у Данецку ў дзень выбараў «ДНР»


Дзьмітрый Калдун.
Дзьмітрый Калдун.

Канцэрт беларускага сьпевака Дзьмітрыя Калдуна і расейскай сьпявачкі Юліі Міхальчык адбудзецца 11 лістапада на цэнтральнай плошчы Данецку. Пра гэта паведамілі ў Фондзе «Адзіны Данбас» Данецкаму агенству навінаў.

«Канцэрт папулярных выканаўцаў Дзьмітрыя Калдуна і Юліі Міхальчык пры садзеяньні Расейскага цэнтра адбудзецца 11 лістапада ў Данецку на плошчы Леніна», — гаворыцца ў паведамленьні. Удакладняецца, што пачатак канцэрту, а 20:00, уваход вольны.

Дзьмітры Калдун прадстаўляў Беларусь на конкурсе Эўравізія 2007 году зь песьняй «Work Your Magic», заняўшы шостае месца.

Эўразьвяз лічыць намечаныя на нядзелю 11 лістапада выбары на не падкантрольных Украіне тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей незаконнымі і нелегітымнымі і не прызнае іх вынікаў. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у суботу заяве кіраўніцы замежнай палітыкі ЭЗ Фэдэрыкі Магерыні.

У заяве падкрэсьліваецца, што, згодна зь Менскімі пагадненьням, усякія выбары на тэрыторыі, якую кантралююць падтрыманыя Расеяй сэпаратысты, маюць праводзіцца ў рамках заканадаўства Ўкраіны і паводле стандартаў АБСЭ.

У краінаў Захаду адзіная пазыцыя што да галасаваньня на Данбасе. Амбасада ЗША ў Кіеве назвала выбары «фарсам» і заклікала жыхароў Данбасу ня ўдзельнічаць у галасаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG