Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя верне грамадзянам 2,93 мільярда эўра падаткаў


Падатковая служба Фінляндыі атрымала на 2,93 мільярда эўра падаткаў больш, чым неабходна, і верне гэтую суму грамадзянам, паведамляе Yle са спасылкай на ведамства.

Выданьне падкрэсьлівае, што жыхары Фінляндыі часта плацяць больш падаткаў і атрымліваюць «лішнія» сродкі назад перад Калядамі.

Указана, што пераплачаныя падаткі за мінулы год ім вернуць 11 сьнежня 2018 году.

З наступнага году ў Фінляндыі працэс падаткаабкладаньня зьменіцца, і падатковая служба будзе ў рэальным часе атрымліваць інфармацыю пра заробкі грамадзян, у выніку чаго вяртаньне падаткаў перанясуць на жнівень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG