Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў ЗША: самая маладая кангрэсвумэн і першыя карэнныя амэрыканкі ў Кангрэсе


Аляксандра Акасіё-Картэс
Аляксандра Акасіё-Картэс

Паводле папярэдніх вынікаў прамежкавых выбараў у ЗША, нью-ёрксая кандыдатка ад Дэмакратычнай партыі Аляксандра Акасіё-Картэс будзе цяпер самай маладой кангрэсвумэн ва ўзросьце 29 гадоў, адзначае ВВС.

У Кангрэс патрапілі першыя мусульманкі: уцякачка з Самалі, 37-гадовая маці траіх дзяцей Ільхана Амар і дачка палестынскіх імігрантаў Рашыда Тлаіб. Амар атрымала 78,4% галасоў у Мінэсоце, а Тлаіб 89,7% у Мічыгане. Абедзьве прадстаўляюць Дэмакратычную партыю.

Яшчэ адна прадстаўніца дэмакратаў Аяна Прэсьлі будзе першай цёмнаскурай дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў ад штата Масачусэц.

Губэрнатарам штата Калярада таксама ўпершыню ў гісторыі будзе адкрыты гей, дэмакрат Джарэд Поліс.

У Нью-Мэксіка выбары ў Палату прадстаўнікоў выйграла дэмакратка Дэбра Галянд, прадстаўніца афіцыйна прызнанага індзейскага племя Лягуна Пуэбла. Яна першая карэнная амэрыканка, якая стане чальцом Кангрэсу.Галянд у сваёй акрузе атрымала амаль 60% галасоў, у той час як рэспубліканскі кандыдат набраў менш за 40%.

Дэб Галянд
Дэб Галянд

Папярэднія неафіцыйныя вынікі галасаваньня на прамежкавых выбарах у ЗША 6 лістапада паказваюць, што дэмакраты бяруць кантроль над ніжняй палатай амэрыканскага Кангрэса, Палатай прадстаўнікоў, а рэспубліканцы захоўваюць і нават умацоўваюць сваю большасьць у Сэнаце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG