Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Пуціна пра заяву Лукашэнкі: «Без камэнтароў»


Дзьмітрый Пяскоў
Дзьмітрый Пяскоў

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў ня стаў камэнтаваць заяву беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што Беларусі не патрэбна расейская вайсковая база.

«Я пакіну без камэнтароў гэтую фразу», — сказаў Пяскоў у гутарцы з журналістамі, адзначыўшы, што ён ня ведае, «які кантэкст у гэтай фразы» і не хацеў бы «гадаць на кававай гушчы».

Пры гэтым прадстаўнік Крамля, адзначыў, што Масква і Менск ўзаемадзейнічаюць у рамках «саюзнай дзяржавы», Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы, Эўразійскага эканамічнага саюзу і іншых аб’яднаньняў. «Таму, Беларусь — наш цесны партнэр і ў пляне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяньня, і ў пляне пытаньняў бясьпекі, гэта стратэгічная лінія», — сказаў на заканчэньне Пяскоў.

На сустрэчы з групай амэрыканскіх аналітыкаў 6 лістапада Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ня бачыць неабходнасьці ў стварэньні вайсковых базаў іншых дзяржаў, у тым ліку Расеі, на тэрыторыі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG