Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША ня мае дачыненьня да сустрэчы амэрыканскіх аналітыкаў з Лукашэнкам


Глен Говард. Архіўнае фота.
Глен Говард. Архіўнае фота.

Прэзыдэнт Джэймстаўнскага фонду Глен Говард сказаў журналістам, што стасункі паміж ЗША і Беларусьсю «на сёньняшні дзень выходзяць на новы ўзровень, напаўняюцца вялікім даверам».

Разам зь іншымі амэрыкансікмі аналітыкамі ён сустрэўся сёньня з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе БелТА.

Паводле Говарда, нядаўні візыт у Беларусь памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Уэса Мітчэла таксама дасьць магчымасьць вывесьці двухбаковыя кантакты на якасна новы ўзровень.

«Гэты візыт зьяўляецца выдатнай магчымасьцю для Джэймстаўнскага фонду прывезьці сюды сваіх спэцыялістаў у галіне бясьпекі, правесьці перамовы зь беларускімі калегамі, у міністэрствах», — сказаў амэрыканскі аналітык.

Паводле Глена Говарда, гэта ягоны трэці візыт у Беларусь.

У амбасадзе ЗША ў Менску Свабодзе заявілі, што Глен Говард ды іншыя амэрыканскія экспэрты знаходзяцца ў Менску з прыватнай місіяй, яны цяпер ня маюць сувязяў з урадавымі арганізацыямі Злучаных Штатаў і выказваюць толькі свой уласны пункт погляду.

Джэймстаўнскі фонд вядомы прыхільным стаўленьнем да афіцыйнага Менску.

У 2015 годзе палітоляг з амэрыканскага Джэймстаўнскага фонду Ўлад Сокар у артыкуле «Вярнуць Беларусь з холаду» (Bringing Belarus Back in From the Cold) заклікаў Эўразьвяз перагледзець адносіны зь Беларусьсю ў праграме Ўсходняга партнэрства.

У 2015 годзе Глен Говард падчас візыту ў Менск сустракаўся зь міністрам замежэных спраў Беларусі Уладзімерам Макеем.

У студзені 2013 году Ўлад Сокар разам з Гленам Говардам, прэзыдэнтам Джэймстаўнскага фонду, сустракаўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. У сустрэчы ўдзельнічалі яшчэ два іншыя амэрыканскія дасьледнікі Ўсходняй і Сярэдняй Эўропы, Януш Бугайскі і Грыгоры Ёфэ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG