Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У суд паступіла справа аб гандлі наркотыкамі з 37 абвінавачанымі


Belarus — Drugs from illegal internet-store “White&Fluffy”, 6nov2018
Belarus — Drugs from illegal internet-store “White&Fluffy”, 6nov2018

Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў аб завяршэньні расьсьледаваньня справы, зьвязанай зь дзьвюма буйнымі інтэрнэт-крамамі наркотыкаў. Справы 37 абвінавачаных перададзеныя ў суд, 33 зь іх за кратамі.

Дзеяньні 37 абвінавачаных кваліфікаваныя як незаконнае абарачэньне наркотыкаў (арт. 328 КК), 33 — як удзел у злачыннай арганізацыі (арт. 285 КК), трох — як вырошчваньне забароненых расьлінаў (арт. 329 КК), а аднаго, 36-гадовага грамадзяніна Расеі — як незаконнае перамяшчэньне наркотыкаў празь мяжу (арт. 328-1 КК). Паводле часткі 4 артыкулу 328, калі продаж наркотыкаў групай асобаў зьвязаны зь іх вырабам або перапрацоўкай, абвінавачаным можа пагражаць да 20 гадоў турмы.

Украінскія праваахоўнікі таксама затрымалі на запыт беларускага боку пастаўшчыка, які раней неаднаразова правозіў наркотыкі ў Беларусь.

Падчас сьледчых дзеяньняў канфіскавана больш як 7 кг наркотыкаў і псыхатропаў, арыштавана маёмасьці на больш як 117 тысяч рублёў (у тым ліку кампутары і машыны).

Малодшаму з абвінавачаных 18 гадоў, старэйшаму — 46, сярэдні ўзрост — 27 гадоў. Сярод іх толькі адна жанчына. Восем фігурантаў мелі вышэйшую адукацыю, 15 мелі законныя крыніцы даходу і пастаяннае месца працы. Толькі 11 раней судзімыя.

Як выявілі сьледчыя, больш як тры дзясяткі чалавек у 2016–2017 гадах «уступілі ў структурныя падразьдзяленьні міжнародных злачынных арганізацыяў», якія збывалі наркотыкі і псыхатропы праз інтэрнэт (адна з крамаў звалася White&Fluffy). Абвінавачаныя мелі розныя ролі — ад закладваньня да кантролю водгукаў аб пробных порцыях.

Для прыцягненьня кліентаў наркагандляры ўжывалі акцыі і зьніжкі, разьмяшчалі абвесткі аб наборы на працу з высокім заробкам, а работнікаў інструктавалі наконт сродкаў ананімнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG