Уладальнік фэнтазі-сядзібы Літоўка пад Наваградкам Сяргей Коваль абвясьціў пра яе закрыцьцё на няпэўны тэрмін «праз шматлікія скаргі людзей на дом».
«Многім людзям не падабаецца аб’ект. Яны пішуць. Сатанізм, дэманізм, пʼянства і разгул вакол дома, згубны ўплыў на маладое пакаленьне», — патлумачыў карэспандэнту Свабоды сэнс скаргаў Сяргей Коваль.
У Літоўку прыяжджалі турысты з усяго сьвету, каб убачыць незвычайны дом, які бізнэсовец Сяргей Коваль стварыў на сваёй малой радзіме.