Расея ўвяла санкцыі ў дачыненьні 322 грамадзян Украіны і 68 украінскіх кампаній. Адпаведны ўказ у чацьвер падпісаў кіраўнік расейскага ўраду Дзьмітрый Мядзьведзеў. Дакумэнт апублікаваны на сайце расейскага ўраду.
У санкцыйны сьпіс трапілі міністры, дэпутаты і бізнэсоўцы.
22 кастрычніка Уладзімір Пуцін падпісаў указ «Аб прымяненьні спэцыяльных эканамічных захадаў у сувязі зь недружалюбнымі дзеяньнямі Ўкраіны ў дачыненьні грамадзян і юрыдычных асобаў Расейскай Фэдэрацыі».
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што санкцыі не закрануць звычайных грамадзян Украіны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расеі.