Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савецкую калекцыю зь Месяца прададуць на аўкцыёне


На знакамітым аўкцыёне Sotheby’s выставяць калекцыю камянёў, сабраную на Месяцы ў 1970 савецкай бесьпілётнай касьмічнай місіяй. Чакаецца, што калекцыю прададуць за цану ад 700 тысяч да мільёна даляраў.

Аўкцыён адбудзецца ў Нью-Ёрку 29 лістапада.

Гэтыя камяні — адзіная вядомая задакумэнтаваная калекцыя зь Месяца, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасьці. Сярод узораў — фрагмэнты базальту, падобныя да вульканічных пародаў на Зямлі.

Калекцыю прадае ананімны прыватны калекцыянэр, які набыў яе ў 1993 годзе ў Ніны Каралёвай, удавы былога кіраўніка амэрыканскай касьмічнай праграмы Сяргея Каралёва. Савецкія ўлады падарылі камяні Каралёвай на знак прызнаньня заслугаў яе мужа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG