Удзень 28 кастрычніка па Менску прайшло шэсьце на Дзяды — дзень памяці продкаў. А 15-й гадзіне пачаўся мітынг ў Курапатах — месца забойства і пахаваньня дзясяткаў, калі ня соцень тысячаў рэпрэсаваных у канцы 1930-х.
Акцыю ладзіць Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ, яна санкцыянаваная менскімі ўладамі. Хада адбываецца ўжо ў 30-ы раз, традыцыя закладзеная 30 кастрычніка 1988 году, калі дзясяткі тысячаў менчукоў на заклік моладзевых патрыятычных згуртаваньняў «Тутэйшыя» і «Талака» прыйшлі ўшанаваць памяць бязьвінна палеглых продкаў.
Дзяды-2018. Шэсьце ў Курапаты. ФОТА

1

2
Пачатак шэсьця

3

4

5
Удзельнікі нясуць з сабою крыжы, каб паставіць іх у Курапатах

6

7

8

9

10
Увесь шлях удзельнікаў хады суправаджалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і з камэрамі

11

12

13

14
Юрась Беленькі прачытаў перад прысутнымі на мітынгу зварот Зянона Пазьняка

15

16

17

18

19

20

21

22
Фундамэнт пад дзяржаўны помнік на курапацкай «Галгофе»