Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея разьмесьціць у Беларусі комплекс «Самарканд», — дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва


Міністэрства абароны Расеі разьмесьціць комплексы радыёэлектроннай барацьбы «Самарканд» у 13 вайсковых частках Расеі і ў Беларусі, паведамляе расейскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва РИА.

Ведамства абвясьціла тэндэр на іх пабежны рамонт, мантаж і дапрацоўку, вынікае з дакумэнтацыі, апублікаванай на сайце дзяржаўных закупаў.

Усе комплексы павінны быць уведзеныя ў эксплюатацыю да 10 лістапада 2019 году.

Паводле інфармацыі з адкрытых крыніцаў, новая зброя зьявіцца ў Мурманскай, Калінінградзкай, Ніжагародзкай, Маскоўскай абласьцях, Краснадарскім і Прыморскім краях, Габрэйскай аўтаномнай вобласьці і ў Беларусі.

Комплексы «Самарканд» у 2017 годзе паступілі на ўзбраеньне Паўночнага флёту. Таксама яны ўжываюцца на ўсіх надводных караблях — крэйсэрах і мінаносцах.

Іх асноўная задача — перашкаджаць і зрываць камунікацыю праціўніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG