Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве невядомыя спустошылі народны мэмарыял Барыса Нямцова


Мэмарыяльная шыльда на доме, дзе жыў Барыс Нямцоў
Мэмарыяльная шыльда на доме, дзе жыў Барыс Нямцоў

У Маскве невядомыя спустошылі народны мэмарыял каля дому, дзе жыў апазыцыянер Барыс Нямцоў, забраўшы адтуль усе кветкі і партрэты палітыка.

Пра гэта ў сябе ў фэйсбуку паведаміла сябра руху «Салідарнасьць» Надзея Міцюшкіна, удакладніўшы, што актывісты зьбіраюцца аднавіць мэмарыял.

У сакавіку на доме на Малой Ардынцы, дзе жыў Нямцоў, афіцыйна ўсталявалі памятную шыльду. Да гэтага паплечнікі апазыцыйнага палітыка некалькі разоў са згоды жыхароў вешалі шыльды зь імем Нямцова на дом, а пракрамлёўскія актывісты іх зрывалі.

Народны мэмарыял Нямцова таксама знаходзіцца на Вялікім Маскварэцкім мосьце, дзе палітыка застрэлілі 27 лютага 2015 году. Актывісты, якія дзяжурылі каля мэмарыялу «Нямцоў мост», неаднаразова скардзіліся на дзеяньні паліцыі і камунальных службаў, якія забіраюць кветкі і партрэты палітыка. Валянтэры таксама некалькі разоў падвяргаліся нападам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG