Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канапацкая аб праграме Румаса: «Гэта не праграма, а ідэі і лёзунгі»


Ганна Канапацкая
Ганна Канапацкая

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў атрымалі праграму абноўленага ўраду на 2019-2020 гады з подпісам прэм’ер-міністра Сяргея Румаса. Яе аб’ём — 46 старонак, на якіх выкладзены мэты і задачы ўраду.

У апошнім абзацы праграмы запісана: «Асноўным вынікам рэалізацыі Праграмы стане канкурэнтаздольная эканоміка, якая дазволіць забясьпечыць тэмпы разьвіцьця Рэспублікі Беларусь вышэйшымі за сярэднесусьветныя і створыць аснову для дасягненьня ў канцы 2025 году валавога ўнутранага прадукту ў аб’ёме, ня меншым за 100 мільярдаў даляраў».

29 кастрычніка праграму абмяркуюць у камісіі дзяржаўнага будаўніцтва, мясцовага самакіраваньня і рэглямэнту. А ў лістападзе яе разгледзяць на пленарным паседжаньні ўсе дэпутаты.

Дэпутатка Ганна Канапацкая падзялілася са Свабодай уражаньнямі ад праграмнага дакумэнту каманды Сяргея Румаса.

«Я не знайшла ў праграме ніякіх рэальных крокаў, скіраваных на рэфармаваньне эканомікі. Гэта не праграма, а ідэі і лёзунгі. Выступаючы ў парлямэнце, калі дэпутаты давалі згоду на яго прызначэньне прэм’ерам, Румас вельмі прыгожа казаў пра тое, што ўсе чыноўнікі павінны зыходзіць з артыкулу 13 Канстытуцыі Рэспублік Беларусь. У ім прапісана раўнапраўе ўсіх формаў уласнасьці. Але ў праграме рэалізацыя гэтай ідэі я ўжо не пабачыла. На жаль, па-ранейшаму напісана пра датацыі для асобных прадпрыемстваў выключна дзяржаўнай формы ўласнасьці».

Ганна Канапацкая сказала, што да праграмы ў яе шмат пытаньняў, якія яна зьбіраецца задаць 29 кастрычніка на пасяджэньні камісіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG