Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэнксі патлумачыў няпоўнае зьнішчэньне карціны на аўкцыёне


Часткова зьнішчаная праца Бэнксі «Дзяўчынка з шарам»
Часткова зьнішчаная праца Бэнксі «Дзяўчынка з шарам»

Брытанскі мастак Бэнксі раскрыў падрабязнасьці зьнішчэньня карціны «Дзяўчынка з шарам». У відэа, апублікаваным на сайце мастака, Бэнксі расказаў, што карціна павінна была быць цалкам зьнішчанай, але ў працы шрэдэра адбыўся збой. Паводле мастака, на рэпэтыцыях прылада спрацоўвала кожны раз.

На відэа таксама паказана, як Бэнксі ўсталяваў шрэдэр у раму карціны, а таксама як ён актываваўся на аўкцыёне адразу пасьля куплі гэтай працы.​

Праца Бэнксі «Дзяўчынка з шарам» часткова самазьнішчылася 5 кастрычніка адразу пасьля завяршэньня таргоў на аўкцыёне Sotheby’s, дзе яе прадалі за 1,4 мільёна даляраў. Пасьля частковага зьнішчэньня карціне далі новую назву — «Каханьне ў сьмецьцевым вядры», захаваўшы цану. Пакупніца карціны, калекцыянэрка з Эўропы, імя якой не называецца, вырашыла не адмаўляцца ад пакупкі.

Сам мастак дагэтуль не раскрывае сваёй асобы. Акрамя абмежаванага кола людзей, ніхто ня ведае, як ён выглядае і якое ягонае сапраўднае імя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG