Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВУП Беларусі перавысіў прагноз Лукашэнкі, і рост замарудзіўся


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі вырас на 3,7% за студзень—верасень 2018 году да аналягічнага леташняга пэрыяду, паведамляе Белстат. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, прырост ВУП сёлета павінен скласьці ня менш за 3,5% у гадавым вымярэньні.

Валавы ўнутраны прадукт — макраэканамічны паказьнік, які адлюстроўвае рынкавы кошт выпушчаных тавараў і аказаных паслуг за год ва ўсіх галінах эканомікі.

За верасень у грашовым эквіваленце ВУП павялічыўся на 11,4 мільярда рублёў, аднак у адсотках ВУП застаўся на тым жа ўзроўні.

Найбольшы ўнёсак у ВУП зрабілі:

  • апрацоўчая прамысловасьць — гэта 21,2% ад агульнай лічбы па краіне;
  • Менск і Менская вобласьць — 27,3% і 14,2% ад агульнай лічбы па краіне.

Сёлета МВФ неаднаразова паляпшаў прагноз росту ВУП Беларусі ў 2018 годзе: 4% замест раней акрэсьленых 0,7%. Паводле прагнозу МВФ, у 2019 годзе ВУП Беларусі складзе 3,1%.

Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця чакае, што беларуская эканоміка ў 2018 годзе вырасьце на 3%. Усясьветны банк прагназуе рост ВУП на 2,9% у 2018 годзе, 2,7% — у 2019-м і 2,5% — у 2020 годзе.

​На 2018 год Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу росту ВУП на 3,5%. У 2017 годзе валавы ўнутраны прадукт вырас на 2,4%. Прагноз росту на 2017 год быў меншы — 1,7%.

ВУП Беларусі падаў два гады запар: мінус 3,8% за 2015 год, мінус 2,5% за 2016-ты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG