Пасьля мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці людзі пайшлі да аўтазака папытацца, ці будуць затрымліваць зноў іхных актывістаў, блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, ці прышлюць позву.
Супрацоўнікі АМАП завялі блогераў у аўтазак, а потым выйшлі і прыхапілі яшчэ і Міколу Статкевіча. Пратэстоўцы пайшлі ў Ленінскі РАУС маральна падмацаваць затрыманых. Дарогаю міліцыянты затрымалі яшчэ некалькі чалавек. Паводле праваабаронцаў, колькасьць затрыманых пасьля мітынгу ў Берасьці сягае больш за 10 чалавек.