Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаў вядомы лёс «самазьнішчанай» карціны Бэнксі


Выстава брытанскіх графіці Бэнскі
Выстава брытанскіх графіці Бэнскі

Жанчына, якая набыла карціну «Дзяўчына з балёнікам» мастака Бэнксі, ня будзе касаваць куплю. Праца «самазьнішчылася» адразу пасьля продажу на аўкцыёне «Сотбіс».

Карціна каштавала: 860 000 фунтаў (каля 1,4 даляраў ЗША).

«Спачатку я была шакаваная, а пасьля зразумела, што ў мяне ў калекцыі будзе свой уласны кавалак гісторыі», – сказала пакупніца.

Яе імя не называецца, вядома, што гэта «калекцыянэрка з Эўропы і сталы кліент» аўкцыёну «Сотбіс».

Графіці «Дзяўчына з балёнікам», трафарэт якой прадавалі на аўкцыёне, лічыцца адной з самых вядомых прац Бэнксі.

Сам мастак дагэтуль не раскрывае сваю асобу. Акрамя абмежаванага кола людзей, ніхто ня ведае, як ён выглядае і якое ягонае сапраўднае імя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG