Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўводзіць забарону на экспарт нафтапрадуктаў у Беларусь да канца 2019 году


Расея ўводзіць забарону на экспарт сьветлых і цёмных нафтапрадуктаў, а таксама звадкаванага вуглевадароднага газу ў Беларусь, сказаў міністар энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак у чацьвер журналістам. Яго словы цытуе Reuters.

Гэтая забарона будзе дзейнічаць зь лістапада 2018 года да канца 2019 года

Пратакол, падпісаны паміж Расеяй і Беларусьсю, прадугледжвае забарону на пастаўкі нафтапрадуктаў — цёмных нафтапрадуктаў, дызэльнага паліва, сказаў ён.

«Ён таксама прадугледжвае часткова пастаўкі пэўных нафтапрадуктаў, якія не вырабляюцца ў Рэспубліцы Беларусь і якія з пункту гледжаньня ўнутранага спажываньня ім неабходныя. Гэта асобны пералік да пратаколу, вялікі пералік — лякафарбавыя вырабы, хімічная прадукцыя, то бок прадукцыя нафтахімічных заводаў», — сказаў Новак.

Расея і Беларусь 10 кастрычніка ўзгаднілі індыкатыўныя балянсы і пратаколы па нафтапрадуктах на лістапад-сьнежань 2018 году і на 2019 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG