Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска трапіла ў сьпіс Forbes найлепшых прадпрымальніц Эўропы


Generic -- Forbes website homepage.
Generic -- Forbes website homepage.

Беларуска Любоў Пашкоўская, адна з акцыянэраў кампаніі Verv, увайшла ў сьпіс «Топ-50 жанчын — тэхналягічных прадпрымальніц з Эўропы», складзены часопісам Forbes. Яе адзначылі ў катэгорыі «Спажывецкія тэхналёгіі». Пра гэта паведамляе партал TUT. BY.

Любоў узначальвала кірунак мабільнай распрацоўкі ў кампаніі Viaden. У 2013 годзе яна стала сузаснавальніцай кампаніі Red Rock Apps, якую пазьней перайменавалі ў Verv. Паводле прадпрымальніцы, гадавы абарот праекту цяпер складае 30 мільёнаў даляраў.

Verv уваходзіць у сьпісы найлепшых распрацоўнікаў мабільных прыкладаньняў у Эўропе і ЗША. Распрацоўкі кампаніі для хады, бегу і практыкаваньняў сумарна дапамаглі карыстальнікам страціць каля 1,3 мільёна кіляграмаў.

Экспэрты Forbes пры складаньні сьпісу ўлічвалі тры паказчыкі: лідэрства (пасаду ў кампаніі або галіне), фінансавы ўплыў (прыбытак кампаніі або прадукту), а таксама агульны ўплыў (ацэньваецца індывідуальна). Мэтай сьпісу было «паказаць, як шмат жанчын-прадпрымальніц, якія зьмяняюць сьвет». Усяго ў яго ўвайшлі 50 жанчын з розных краін Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG