Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі фонд у 2020 годзе адправіць на Месяц першае «ДНК-пасланьне»


Узыход Месяца над паркам у Лос-Анджэлесе. 30 студзеня 2018 году.
Узыход Месяца над паркам у Лос-Анджэлесе. 30 студзеня 2018 году.

На Месяц на вечнае захоўваньне ў хуткім часе будзе адпраўлена так званая капсула часу з сынтэтычнымі малекуламі ДНК, у якіх будуць разьмешчаны зьвесткі аб чалавечай цывілізацыі.

Над праектам «каўчэг» працуюць амэрыканскі «Фонд за захаваньне спадчыны» (Arch Foundation Mission) сумесна з Microsoft, Twist Bioscience Corporation і Вашынгтонскім унівэрсытэтам.

Адпраўка на Месяц першага сховішчы дадзеных аб нашай цывілізацыі заплянаваная на 2020 год. Гаворка ідзе пра фотавыявы людзей, пра тэксты і найважнейшыя аб’екты культуру. Яны будуць закадаваныя ў мільярды сынтэтычных ДНК-малекул і зьмешчаныя ў прыладу разам з інструкцыяй для расшыфроўкі ДНК.

Зьмешчаныя ў капсуле дадзеныя стануць першай у гісторыі «Калекцыяй Месяцовай бібліятэкі», паведамляюць ініцыятары і ўдзельнікі праекту.

Arch Foundation Mission — амэрыканская некамэрцыйная арганізацыя, якая стварае множныя рэзэрвовыя сховішчы ведаў, назапашаных чалавецтвам аб Зямлі і Сонечнай сыстэме. Фонд быў заснаваны ў 2015 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG