Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі п’яны вясковец застрэліў 41-гадовага мужчыну і параніў падлетка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

34-гадовы мясцовы жыхар вёскі Засьценкі Дубровенскага раёну застрэліў 41-гадовага вяскоўца і параніў 16-гадовага падлетка. Пасьля гэтага мужчына схаваўся, яго шукалі каля 4-х гадзін. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.

Мужчына ад атрыманага агнястрэльнага раненьня памёр у машыне хуткай дапамогі, падлетак з раненьнем перадплечча знаходзіцца ў шпіталі.

Пра здарэньне паведамілі 6 кастрычніка ў 21:40 відавочцы. На месца здарэньня выехала «хуткая», міліцыя і сьледча-апэратыўная група РАУС.

Як стала вядома, 34-гадовы мясцовы жыхар выпіваў разам з аднавяскоўцамі, пасварыўся зь імі, схапіў стрэльбу і зрабіў некалькі стрэлаў, параніўшы 41-гадовага мужчыну і 16 гадовага падлетка, пасьля чаго схаваўся.

У Дубровенскім і суседніх раёнах вобласьці, а таксама прылеглым раёне Расеі ўвялі адмысловы плян перахопу, каб затрымаць узброенага мужчыну. Каля двух гадзін ночы пры падтрымцы АМАПу мужчыну затрымалі. Цяпер на месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група, высьвятляюцца абставіны здарэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG